Independent Cultural
Educational Association
“Ihumen”
Republik of Tel.: - |
Грамадскае культурна-асветніцкае аб’яднанне “Ігумень” .
|
ГКАА «Ігумень «створана ў 1994 годзе.10.03.2000 года зарэгістравана ўпраўленнем юстыцыі Мінаблвыканкама. Мае статус раённага. Арганізоўвае працу сярод жыхароў Чэрвеньскага раёна (36,5 тыс.чалавек).
Аб’яднанне людзей, валодаючых творчым патэнцыялам дзеля супольнага вывучэння і зберажэння культурна – гістарычнай спадчыны рэгіёна, прапаганда яго сярод насельніцтва.
1. Гарадскі дзіцячы тэатр.
2. Захавана памяць аб Міколе Равенскім, кампазітару, аўтару гімна “Магутны Божа”, які значны час жыў і працаваў у нашым горадзе. У яго гонар выраблена і ўрачыста адкрыта памятная мемарыяльная дошка.
3. Захавана памяць і аб маці славутага беларускага паэта - Максіма Багдановіча, якая нарадзілася ў нашым горадзе (старажытным Ігумене ). У яе гонар таксама выраблена і ўрачыста адкрыта на свяце горада мемарыяльная дошка.Фотаздымкі>>
4. Выраблена і ўсталявана ў цэнтры горада скульптура легендарнай заснавальніцы горада - Маці-Ігуменні.Фотаздымкі>>
5. Праведзена вялікая праца па выяўленню месцаў растрэла НКВедзістамі ў пачатку 1941 года палітычных зняволеных, якія напярэдадні вайны былі сагнаныя і ўтрымліваліся ў мясцовай турме: грамадзяне Польшы, Літувы, Беларусі. І вось ужо 12 год на тых месцах праходзяць “Жальбіны” з удзелам дэлегацый вышэй указаных краін. Дарога, па якой вялі вязняў, атрымала назву “Дарога смерці” ці “Ігуменьскі шлях”.Фотаздымкі>>
6. Арганізаваны і праведзены абласны фестываль беларускіх дзіцячых тэатраў “Залатая пчолка”.Фотаздымкі>>
7. Выраблены і ўрачыста ўсталяваны памятны крыж у захаванне памяці аб паўстанцах Кастуся Каліноускага (у раёне маецца 3 месцы дыслакацыі атрадаў паўстанцаў). Арганізавана творчая вандроўка па месцах збора паўстанцаў і некалькі конкурсаў, прысвечаных К.Каліноўскаму і яго паплечнікам, змагарам за незалежнасць і свабоду краіны.
8. Наладжана творчае супрацоўніцтва з культурна-асветным клубам «Спадчына» (кіраўнік – прафесар, выкладчык БГУ, Анатоль Белы) – буйнейшым грамадска - адраджэнцкім рухам сучаснай Беларусі, які аб”яднаў многіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў. Для прыватнага музея Анатоля Белага, які месціцца ў г. Старыя Дарогі, членам нашага аб”яднання, скульптарам Генадзем Матусевічам вырабленеа і падаравана скульптура Мікалая Радзівіла Чорнага (дрэва дуб, памерам 3 м.).
9. Таксама наладжаны сувязі з Беларускім Гістарычным Таварыствам Беласточчыны (кіраўнік – Валерый Харужы ). Супрацоўнікі Таварыства наведваюць гістарычныя, памятныя мясціны і нашага рэгіёна. Вынікам вандровак з”яўляюцца публікацыі ў газеце “Ніва”, якая выходзіць для беларусаў Польшы ( гл.№№ 1,”2,3 за 2003 год ). Гістарычнае таварыства дасылае ў бібліятэку нашага ГА складзеныя і выпушчаныя ім кнігі пра беларусаў, якіх у свой час лёс наканаваў пакінуць любую Бацькаўшчыну і шмат пакутваць з-за гэтага. Гэта кніжкі Анелі Катковіч і Веранікі Катковіч-Клентак “Успаміны” (БГТ,Беласток,1999 г.); гістарычныя нарысы Міколы Шкялёнка “Беларусь і суседзі” (БГТ,Беласток, 2003 г.).
10.
Адбылася сустрэча з кіраўніком беларускай суполкі Масквы, які завітаў да нас разам з беларускім кампазітарам Ігарам Лучанком . Вяліся размовы аб творчым супрацоўніцтве. Для маскоўскіх беларусаў ад імя нашага грамадскага аб”яднання падараваны дзве драўляныя скульптуры (дуб, памер 3 м.) “Лірніка “ і беларускага рыцара 16 стагодздзя. Скульптар – член Саюза Мастакоў Беларусі – Генадзь Матусевіч.
11.
Супрацоўнічае аб”яднанне з мясцовым касцёлам Узвышэння Святога Крыжа ( пробашч Мечыслаў Лабяк). Для яго Генадзем Матусевічам выраблены і падараваны драўляныя скульптуры (дуб, памер 3 м.) Маці Божай і Святога Антонія, таксама жывапісныя працы.
12.
Нашае грамадскае аб”яднанне прымала удзел ў раённай краязнаўчай канферэнцыі у якой бралі ўдзел і супрацоўнікі абласнога музея і беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА, які ў сучасны момант жыве ў Маскве. А ў жніўні 2004 года для бібліятэкараў раёна аб”яднанне разам з камісіяй па правах жанчын ГА “Права і ініцыятыва” (кір. Галіна Усцінава г.Мінск ) ладзілі сэмінар –трэнінг “ Абаронім сябе ад гвалту”.
13.
Прымаем удзел у конкурсах, якія ладзяць Таварыства Беларускай Мовы і ГА “ДЫЯРЫЮШ”. Апошні з іх, літаратурны “Чужы сярод сваіх”.
14.
Доўжыцца творчае супрацоўніцтва аб”яднання з мясцовым паэтам, драматургам, які складае п”есы пераважна для дзяцей - Генадзем Аўласенка. Ставяцца спектаклі па яго творах на тэатральным аддзяленні Чэрвеньскай школы мастацтваў (выкладчык –Вольга Назарук ). Апошнія сёлетнія пастаноўкі спектаклі “Зайкава хатка” і “ Як Мушка любіла працаваць” па аднаіменных п”есах.
Нашыя праекты